PostHeaderIcon “Не праводзь нас праз Ярдан”

(Канспект пропаведзі ад 28.11.2010 у царкве “Мілата Ісуса”. г. Крупки)

У аснову пропаведзі я паклаў урывак з кнігі Лікаў – Лікі 32:1-27. Асноўная ідэя пропаведзі – што адбываецца, калі Бог прапаноўвае нам Сваё, а мы выбіраем – сваё.

Адразу заўважу, што гэта не тычыцца грэху. Да якіх жа вынікаў гэта прыводзіць?

У гэтым урыўку расказваецца пра тое, як сыны Гадавыя і сыны Рувімавыя, яшчэ калі Божы народ не перайшоў Ярдан, папрасілі Майсея выдзеліць ім удзелы на другім беразе Ярдана ад зямлі запаветнай. Неабходна зазначыць, што ў Божым плане іхнія надзелы былі ў зямлі абяцанай.

Гэты уравак дае нам, вернікам, некалькі ўрокаў.

Урок першы. Па якой прычыне сыны Гадавыя і сыны Рувімавыя вырашылі адступіць ад Божага плана? Адказ – у першым вершы:

У сыноў Рувімавых і ў сыноў Гадавых статкаў было вельмі многа;… (Лікі 32:1)

Першы ўрок заключаецца ў тым, што адступаць ад Божага плана нас можа прымушаць нешта матэрыяльнае, калі яго шмат.

Урок другі:

…і ўбачылі яны, што зямля Язэр і зямля Галаад ёсць месца прыдатнае статкам (Лікі 32:1)

Мы часам можам думаць, ацэньваючы што-небудзь сваім розумам, што выбранае намі – лепшае за тое, што выбраў Бог. Помнім, што падобная праблема была ў Лота. І якім быў вынік выбару Лота?

Бо гэты праведнік, жывучы сярод іх, кожны дзень мучыўся ў справядлівай душы, бачачы і чуючы справы беззаконныя (2 Пятра 2:8)

Урок трэці – спроба маніпуляцый Богам і людзьмі: сыны Гадавыя і сыны Рувімавыя імкнуліся даказаць Майсею, што зямля, якую яны пажадалі не абы што, а

Зямля, якую Гасподзь пабіў перад супольствам Ізраілевым… (Лікі 32:4)

Урок чацвёрты ўтрымліваецца ў 17 вершы:

… а самыя мы першыя ўзброімся і пойдзем перад сынамі Ізраілевымі, пакуль не прывядзём іх у мясціны іхнія; а дзеці нашыя няхай застануцца ва ўмацаваных гарадах дзеля бяспекі ад жыхароў зямлі

Хацелася б закрануць вельмі важную праблему: калі служыцелі “разрываюцца” паміж сям’ёй і служэннем. Наш урывак паказвае, што ў Божым дасканалым плане гэтай сітуацыя ўвогуле не павінна было быць. Калі служыцель “разрываецца” – адна са сфер яго жыцця пабудавана не на Божай мудрасці. На маю думку, шчырае служэнне Богу не можа разваліць сям’ю, як часам некаторыя вучаць. Хаця пэўныя шурпатасці і магчымыя, але мы можам быць упэўненыя, што Бог нас “падстрахуе”. Сем’і служыцеляў развальвае грэх (прыклад – праблемы ў сям’і Бені Хіна).

Але ўсё ж Слова Божае выяўляе для нас прыярытэты:

Я вам кажу, браты: час ужо кароткі, так, што тыя, што маюць жонак, хай жывуць, як бы не мелі (1 Кар. 7:29)

Але выбар сыноў Гадавых і сыноў Рувімавых стварыў праблемы не толькі ім адным. У 33 раздзеле кнігі Лікаў Гасподзь сказаў Майсею:

Абвясці сынам Ізраілевым і скажы ім: калі пяройдзеце праз Ярдан у зямлю Ханаанскую, дык праганіце ад сябе усіх жыхароў зямлі (Лікі 33:51,52)

Далей. У кнізе Ісуса Навава расказваецца, як пасля заваявання абяцанай зямлі Ісус Наваў адпусціў сыноў Гадавых і сыноў Рувімавых у іх надзелы (Нав.22). А ў 23 раздзеле расказваецца, як Ісус Наваў пры канцы свайго жыцця дае наказы народу Божаму, і ў 12 вершы гаворыцца, што ў зямлі абяцанай засталіся паганскія народы. Чаму не быў выкананы Божы наказ? Таму што 2,5 племені не жылі на тэрыторыі зямлі абяцанай.

Потым гэтыя рэшткі паганскіх народаў уцягнулі Ізраіль у ідалапаклонства.

Вось такія вынікі аднаго выбару.

Похожие статьи

Комментарии (4) на ““Не праводзь нас праз Ярдан””

  • Сергей Г:

    что-то я не совсем понял. может автор даст более ясное объяснение на вопрос: в чём связь между историей из книги Левит и преоритетами в служении Богу?

  • sergey:

    Сергей Г. не знаю какую историю из книги Левит вы имеете в виду :) По тексту я понял что история описана в Числах, если я конечно правильно понимаю на белорусском. Думаю если вы зададите автору более конкретный вопрос то быстрее получите ответ.

  • admin:

    Постановка приоритетов «Бог, семья, служение» либо «Бог, служение, семья» довольно интересен. Нет-нет да и задумываюсь над этой темой. Часто приходится слышать про то, что за каждым великим мужчиной стоит не менее великая женщина. Если у служителя нет надежного тыла дома, то возможности его служения сильно ограничиваются. Не помню где я это уже слышал, а может и читал, но у одного подростка (сына пастора) ушедшего из церкви в мир, спросили » Почему у тебя такое негативное отношение к церкви?» На что он ответил: «Она украла у меня папу!» Если наши дети, жены лишаются нашего внимания и ласки под эгидой того, что нам нужно больше служить Богу, то что это? Вспомните что сказал Иисус в Марка 7:11-13 ( А вы говорите: кто скажет отцу или матери: корван, то есть дар Богу то, чем бы ты от меня пользовался, тому вы уже попускаете ничего не делать для отца своего или матери своей, устраняя слово Божие преданием вашим, которое вы установили; и делаете многое сему подобное. )
    Лично для меня приоритеты стоят так (Бог, семья, церковь).

  • Сергей Г:

    Я прошу прощения за ту описку ( вместо Левит – Числа). Постараюсь быть внимательней. Очень жаль, что это помешало дать ответ на мой вопрос. Нет никакого сомнения, что преоритеты 1.Бог 2.семья 3.церковь – правильны. Но разве решение сынов Рувимовых и Гадовых лишило их семьи попечения. В приведённом авторе месте Писаня (Числа 32:17) они говорят что семьи их остаються «в укреплённых городах, для безопасности от жителей земли». Они понимали, что им необходимо выполнить повеление Бога по отношение овладению земли обетованной – 1.Бог, они проявили заботу о семьях оставив их «в укреплённых городах для безопасности» – 2.семья, и наконец они решили учавствовать в деле Божием в земле обетованной в первых рядах (Числа 32:17 – Сами же мы первые вооружимся и пойдём пред сынами Израилевыми, доколе не приведём их в места их;)- 3.служение. Т.е. я не вижу проблем в неправильльной постановки преоритетов в примере, описаном к книге Часла 32 гл.

Оставить комментарий

Хорошие сайты
Церковь ХВЕ РБ

invictory.org

BogVideo

BogTube

г. Крупки
для г. Крупки
Погода в г. Крупки  
Курсы валют. http://www.priorbank.by
Rating All.BY Каталог TUT.BY