PostHeaderIcon «З чыім гадзіннікам ты звяраеш час?»

 

(Канспект вечаровай пропаведзі ад 12.02.2012 у Царкве ХВЕ г.Крупкі «Мілата Ісуса».)

Ці не прыходзілася вам сустракацца ў свеце з такім выразам: «Усё трэба рабіць у свой час»? Што тут маецца на ўвазе. Тут маецца на ўвазе, што ёсць час у жыцці чалавека, калі неабходна жаніцца/выходзіць замуж, ёсць час, калі неабходна нараджаць дзяцей і г.д. Так, напрыклад, калі дзяўчына да 25 не выйшла замуж, то яна ўжо лічыцца векавухай.

Але звернемся да хрысціян, якія ведаюць Біблію. У Слове Божым чытаем:

Усё мае свой час… (Экл.3:1).

Ну, і ў чым жа тут праблема? А праблема тут у тым, што нябесны гадзіннік і гадзіннікі гэтага свету не супадаюць. І нават для веруючых у Сына Божага сваім часта з’яўляецца не Божы гадзіннік, а адзін з свецкіх. Калі звяртацца да згаданага прыкладу з 25-гадовай незамужняй хрысціянкай, то ў яе ў такой сітуацыі узнікае неспакой: час скончыўся, а яна не замужам. Зададзімся пытаннем: «На чыім гадзінніку час скончыўся?» Але неспакой, няўпэўненасць будуць узнікаць у нас пастаянна, калі мы будзем звяраць свой час не з Божым гадзіннікам.

Але слава Госпаду, які даў нам прыклад у Сваім зямным жыцці!

После сего Иисус ходил по Галилее, ибо по Иудее не хотел ходить, потому что Иудеи искали убить Его. Приближался праздник Иудейский – поставление кущей. Тогда братья Его сказали Ему: выйди отсюда и пойди в Иудею, чтобы и ученики Твои видели дела, которые Ты делаешь. Ибо никто не делает чего-либо втайне, и ищет сам быть известным. Если Ты творишь такие дела, то яви Себя миру. Ибо и братья Его не веровали в Него. На это Иисус сказал им: Мое время еще не настало, а для вас всегда время. Вас мир не может ненавидеть, а Меня ненавидит, потому что Я свидетельствую о нем, что дела его злы. Вы пойдите на праздник сей; а Я еще не пойду на сей праздник, потому что Мое время еще не исполнилось. Сие сказав им, остался в Галилее. Но когда пришли братья Его, тогда и Он пришел на праздник не явно, а как бы тайно (От Иоанна 7:1-10).

Звернем увагу на словы Госпада: « Мое время еще не настало, а для вас всегда время». Гэтымі словамі Ісус падзяляе вернікаў на 2 катэгорыі. Для адной катэгорыі – назавем іх «свабоднымі» хрысціянамі – заўсёды час. Ім заўсёды час жаніцца/выходзіць замуж, заўсёды час пераходзіць на іншую работу і г.д. Іншымі словамі: яны «свабодныя».

Другая катэгорыя, паводле ўрыўка, не свабодная ў тым, калі што рабіць і ці рабіць наогул. Гэтую катэгорыю Біблія называе «рабамі Божымі». Такімі рабамі былі Абрагам і Сарра, Захар і Элізабэта і інш. Адзін пастар распавёў пра тое, што да яго паступае шмат запрашэнняў з розных гарадоў, але ён едзе толькі туды, куды яму кажа ехаць Бог. У сувязі з словамі «раб Божы» мне прыйшоў на памяць момант, калі я прачытаў, як адбываецца працэдура «адпявання» у праваслаўі. «Раб Божы N…» и далей па тэксце. Гэты чалавек, магчыма, ідзе ў пекла, а яго «ўзнагароджваюць» такім званнем. Бо што такое ў духоўным свеце званне «раб Божы». Гэта тое самае, што ў арміі генеральскае званне. Цікава, калі такім званнем узнагароджваюць чалавека, які ў гэтай арміі зусім не служыў!

Тут хацелася б звярнуць вашу ўвагу на адзін момант у сувязі з вышэйпрыведзеным урыўкам. Я нездарма прывёў яго на рускай мове. Зрабіў гэта таму, што хачу, каб вы параўналі яго з тым, як ён перакладзены ў сучасным перакладзе. Такім чынам, я зноў звяртаюся да тэмы сучасных перакладаў Бібліі, якую я пачаў адным з папярэдніх матэрыялаў.

Вось як ён гучыць у сучаснай версіі:

После этого Иисус странствовал по Галилее. Он не хотел ходить по Иудее, потому что некоторые из местных иудеев пытались убить Его. Приближалось время иудейского праздника Кущей. Братья сказали Иисусу: «Тебе следует уйти отсюда и отправиться в Иудею на праздник, чтобы Твои ученики там могли видеть, какие деяния Ты совершаешь. Тот, кто хочет, чтобы люди узнали о нём, не держит в тайне свои деяния. Если Ты совершаешь эти деяния, то яви Себя всему миру». Ибо даже Его собственные братья не верили в Него. Иисус сказал им: «Моё время ещё не настало, но вам подходит любое время. Мир не может возненавидеть вас, Меня же он ненавидит, ибо Я неустанно свидетельствую ему, что дела его греховны. Отправляйтесь на праздник сами. Я не пойду туда, ибо Моё время ещё не настало». Сказав им это, Он остался в Галилее. После того как братья Его отправились на праздник, Он тоже направился туда же, но не открыто, а тайно.

А цяпер для вас задача: знайдзіце прынцыповае адрозненне. Калі не рашылі, я вам падкажу: у першым выпадку Ісус сказаў «Я еще не пойду», а ў другім – «Я не пойду». А цяпер адкажыце: як назваць таго, хто сказаў, што ён не пойдзе на свята, а сам пайшоў. Правільна, падманшчыкам. Ну, і хто ж гэта хоча зрабіць з Ісуса падманшчыка. Ці помніце такіх людзей?

На другі дзень, які ідзе за пятніцай, сабраліся прешасвятары і фарысеі да Пілата і казалі: спадару! мы ўспомнілі, што ашуканец той, яшчэ калі быў жывы, сказаў: «праз тры дні ўваскрэсну»; дык вось, загадай вартаваць магілу да трэцяга дня, каб вучні Ягоныя, прыйшоўшы ўначы, не ўкралі Яго і не сказалі народу: «уваскрэс з мёртвых», і будзе апошняе ашуканства горшае за першае (Мц. 27:62-64).

Першасвятароў і фарысеяў з сучаснымі перакладчыкамі Бібліі аб’ядноўвае тое, што за імі стаіць адзін дух – дух рэлігіі. Наконт паходжання слова «рэлігія» існуюць розныя пункты гледжання. Мне падабаецца меркаванне старажытнага хрысціянскага пісьменніка і аратара Лактанцыя, які лічыў што тэрмін «рэлігія» паходзіць ад лацінскага дзеяслова religare, які азначае звязваць, злучаць. Так і сёння людзі, вадзімыя гэтым духам хочуць аб’яднаць усе рэлігіі. І хрысціян папросяць не хвалявацца: там і Ісусу месца знойдзецца. А што, і мусульмане паважаюць Ісуса (уважаюць Яго за прарока), і крышнаіты і інш. Адно толькі: яны ніколі не прызнаюць што Ісус – Сын Божы.

Вяртаючыся да нашай тэмы, у заканчэнне адзначым. Бог нас вызваліў ад рабства грэху не для таго, каб мы былі «свабоднымі». Бо калі мы «свабодныя» – тады мы вадзімыя плоццю. Паўнату свабоды і ўсынаўлення мы атрымаем на Нябёсах. А тут на зямлі, калі мы хочам быць сапраўды свабоднымі, мы мусім быць рабамі Божымі. У гэтым мудрасць і надзея:

Бо Гасподзь будзе судзіць народ Свой, і з рабоў Сваіх умілажаліцца (Пс.134:14).

Похожие статьи

Оставить комментарий

г. Крупки
для г. Крупки